На выездзе з Салігорску затрыманы прадпрымальнік Аляксандр Цэцура
У Салігорску міліцыянты затрымалі актывіста кампаніі "За вольнае развіццё прадпрымальніцтва" Аляксандра Цэцуру. Ён накіроўваўся ў Мінск, каб прыняць удзел у святкаванні Дня Волі. Аднак на выездзе з горада Цэцуру затрымалі, машыну адправілі на штрафную стаянку. Прычына затрымання пакуль невядомая. Мабільны тэлефон А.Цэцуры адключаны.
Акрамя таго, як паведамляе БелаПАН, 23 сакавіка супрацоўнікі міліцыі абыходзілі ў Салігорску і Барысаве актывістаў прадпрымальніцкага руху і апазіцыі і патрабавалі даць распіскі, што яны не паедуць у Мінск на акцыю з нагоды Дня Волі. Міліцыянты таксама папярэджвалі актывістаў пра адказнасць за ўдзел у несанкцыяваным мерапрыемстве.