На выхадныя моцныя дажджы, а з пачатку тыдня пахаладае — сіноптыкі

У выхадныя на тэрыторыі Беларусi захаваецца пахмурнае i дажджлiвае надвор’е. Пра гэта паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
Такое надвор’е ў краiне вызначыць моцны паўднёвы цыклон, якi рухаецца з поўначы Украiны праз Гомельскую i Магiлёўскую вобласцi ў бок тэрыторыi Расii. Таму ў суботу паўсюдна чакаюцца дажджы, месцамi даволi моцныя дажджы з навальнiцамi i парывiстым ветрам.

Тэмпература ўдзень 10—16 градусаў, па ўсходзе — да 20. У нядзелю дажджы будуць працягвацца, а ўначы месцамi па паўночным усходзе чакаюцца вельмi моцныя ападкi. Уначы — 6—12, удзень — 10—17 градусаў.

У панядзелак невялiкiя дажджы толькi па ўсходзе краiны, а потым да нас завiтае больш халоднае паветра. Тэмпература ўначы 26 траўня знiзiцца да 3—9 цяпла, удзень — 10—16 градусаў i толькi па захадзе краiны на некалькi градусаў вышэй. У аўторак i сераду ападкаў ужо не будзе, але ўначы будзе халаднавата — 3—8 градусаў.

Тэмпература ўдзень 27 траўня павысiцца да 14—20 цяпла, але ў сераду зноў адступiць да 10—18 градусаў. Сiноптыкi прагназуюць, што да пачатку лета сапраўды стабiльнага цёплага надвор’я ў нашай краiне яшчэ не будзе.

"Звязда"