На вышцы расійскага вайсковага аб'екта беларусы паставілі відэакамеру
Відэакамеру ўстанавіла Міністэрства лясной гаспадаркі на вышцы расійскага вайсковага аб'екта пад Вілейкай. Зроблена гэта не ў мэтах кантролю за расійскімі вайскоўцамі, а для аховы лясоў ад пажараў. Нагадаем, што Міністэрства лясной гаспадаркі сёлета ініцыявала маштабны праект - устанаўленне на вышках сотавых аператараў відэакамеры (дарэчы, адна відэакамера каштуе ад 12 да 18 мільёнаў рублёў). Вось што распавёў Еўрарадыё супрацоўнік Міністэрства Іван Мыслейка:
"Мы сочым і інакш. І авіяцыяй, і на зямлі. І вартаўнікі стаяць. І відэакамеры стаяць на нашых вышках. Мы думалі і іх сетку выкарыстаць, таму што нашых вышак не хапае на ўсю тэрыторыю".
Аднак, паводле словаў Мыслейкі, узніклі праблемы - сотавыя аператары дазволілі размясціць відэакамеры толькі на сярэдняй частцы сваіх вышак, а адтуль кепскі агляд. Да таго ж, за арэнду адной вышкі трэба заплаціць 400 долараў.
"Гэта вялікія грошы. Я пажарнага вартаўніка буду сезон за гэтыя грошы трымаць", - кажа Мыслейка.
Цікава, што пагадзіліся на ўстаноўку відэакамераў на вышыні 70 метраў толькі расійскія вайскоўцы. Пад Вілейкай знаходзіцца стратэгічны аб'ект Ваенна-марскога флоту Расіі, і на яго вышку беларусы атрымалі доступ без праблемаў.