На вызваленне Зельцэра яго брат патраціў ужо каля мільёна долараў

Вядомы амерыканскі піяніст Марк Зельцэр патраціў на вызваленне брата Эмануіла Зельцэра, які знаходзіцца ў беларускай турме, каля мільёна долараў.
Пра гэта піша New York Times. Паводле слоў Марка Зельцэра, пра нейкія пэўныя тэрміны вызвалення, нягледзячы на ўмяшанне ў справу высокіх амерыканскіх службоўцаў, казаць немагчыма, інфармуе “Хартыя ‘97”.

Нагадаем, Эмануіл Зельцэр быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі за выкарыстанне заведама фальшывых дакументаў і замах на камерцыйны шпіянаж. Амерыканскія ўлады дабіваюцца вызвалення асуджанага на гуманітарных падставах, паколькі яго здароўе моцна пагоршылася ў зняволенні без прапісаных лекаў.