На захадзе Берліна ўзарваўся аўтамабіль, кіроўца загінуў (фота)
Паліцыя Берліна паведаміла, што на захадзе горада выбухнуў аўтамабіль. Паводле папярэдніх звестак, загінуў кіроўца машыны, перадае BBC.
Прадстаўнік паліцыі горада паведаміў, што выбух прагрымеў у раёне Шарлотэнбург.
У твітары берлінскай паліцыі былі апублікаваныя фотаздымкі, на якіх відаць разбітую машыну з выбітымі шыбамі.