На затрыманых у Брэсце трох актывістаў складаюць пратаколы
Юрыя Бакура, трэцяга затрыманага на плошчы Леніна ў Брэсце за раздачай бюлетэняў пра арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты , таксама даставілі ў Ленінскі раённы аддзел унутраных спраў, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. На ўсіх трох складваюць пратакол. Нагадаем, раней там затрымалі моладзевых актывістаў Івана Спасюка і Вікторыю Грышанаву.