На зімовай Алімпіядзе ў Ванкуверы Беларусь набрала адно заліковае ачко
У неафіцыйным камандным заліку на зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы Беларусь набрала за чатыры дні адно ачко. Нашая краіна дзеліць па гэтым паказчыку 25-е месца з Вялікабрытаніяй і Ліхтэнштэйнам, паведамляе БелаПАН. Ачкі налічваюцца за месцы з першага па восьмае (восем — за першае, сем — за другое і г.д.).
Адзінае ачко Беларусі прынесла біятланістка Дар'я Домрачава, якая 13 лютага заняла восьмае месца ў спрынце.
У пяцёрцы лідэраў па ачках — зборныя Нямеччыны (91), Канады (80), ЗША (77), Францыі (70) і Аўстрыі (46). На шостым месцы Расія (45), на 20-м — Эстонія (7), на 23-м — Украіна (5), на 24-м — Казахстан (4).
У медальным заліку наперадзе Нямеччына (3 залатыя, 4 срэбныя, 2 бронзавыя), Паўднёвая Карэя (3, 1, 0) і Швейцарыя (3, 0, 1).