На звалцы пад Віцебскам знайшлі труп нованароджанага дзіцяці

На звалцы пад Віцебскам знайшлі труп нованароджанага дзіцяці

На звалцы пад Віцебскам знайшлі труп нованароджанага дзіцяці. Як інфармуе тэлеканал СТБ, эксперты высветлілі, што дзяўчынка пражыла не больш за суткі. Цялесных пашкоджанняў выяўлена не было. Не выключана, што маці проста пакінула дзіця паміраць на звалцы.

Як кажа начальнік Віцебскага РАУС Андрэй Іваноў, крымінальная справа распачатая па артыкуле "Забойства маці нованароджанага дзіцяці". Праваахоўнікі шукаюць маці дзіцяці па ўсім раёне. Звузіць зону пошуку да адной вёскі немагчыма, паколькі ў дзень здарэння туды звозілі смецце з 7 навакольных вёсак.