Набыў моц закон аб прыватызацыі дзяржмаёмасці
Гэты комплексны прававы акт мае некаторыя прынцыповыя адрозненні ад папярэдніх нарматыўных дакументаў. У прыватнасці, закон вызначае кампетэнцыю і паўнамоцтвы дзяржорганаў у пытаннях прыватызацыі. Так, рашэнні аб прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, прымаюцца кіраўніком дзяржавы, а аб'ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, — у парадку, вызначаным мясцовымі саветамі дэпутатаў.
Новы закон канкрэтызуе спосабы прыватызацыі дзяржуласнасці. Цяпер гэта: продаж аб'ектаў прыватызацыі на аўкцыёне і па конкурсе і продаж акцыяў ААТ па выніках давернага кіравання. Пераўтварэнне дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы ў новым законе не разглядаецца як спосаб прыватызацыі.
Мяркуецца і пераход да прынцыпу поўнай выплаты. Гэта значыць, што будзе адменена льготная і бязвыплатная прыватызацыя і выключаныя з грамадзянскага абарачэння чэкі "Маёмасць".