Нацбанк адзначыў юбілей памятнай банкнотай у 20 тысяч рублёў

Нацыянальны банк 1 снежня ўводзіць у зварот памятную банкноту "Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год". Гэта будзе купюра наміналам 20 тысяч рублёў. Яна будзе выпушчаная накладам 3 тысячы штук. Яе выпуск прысвечаны 20-годдзю стварэння галоўнай банкаўскай установы краіны, інфармуе БелаПАН.
Памятная банкнота зробленая на аснове ўжо наяўнай дваццацітысячнай купюры. На ёй на вялікае купоннае поле банкноты прыпрэсуюць галаграму з надпісам у чатыры радкі: НБ 20 год 1991—2011.

Памятная банкнота будзе змешчаная ў адмысловы пакунак-буклет. Яна будзе законным плацежным сродкам у Беларусі.