Нацбанк Беларусі павышае стаўку рэфінансавання да 14% гадавых

Нацбанк Беларусі прыняў рашэнне аб павышэнні з 8 студзеня стаўкі рэфінансавання на два адсоткавыя пункты да 14% гадавых.
У банку адзначаюць, што такі крок стане стымулюючай мерай для прытоку зберажэнняў у банкі, інфармуе “Інтэрфакс”.

Мяркуецца, што дзякуючы павышэнню стаўкі рэфінансавання ўдасца папярэдзіць магчымы адток рублёвых дэпазітаў у сувязі з праведзенай дэвальвацыяй рубля на 20%.