Нацбанк Беларусі ў гэтым годзе прадаў амаль паўтары тысячы брыльянтаў

У студзені—кастрычніку 2010 года Нацыянальным банкам Беларусі рэалізавана амаль паўтары тысячы атэставаных брыльянтаў агульнай масай больш 300 каратаў. Выручка ад рэалізацыі па стане на 1 лістапада склала 1 мільярд 268 мільёнаў беларускіх рублёў, паведамляе БелаПАН.

Нацбанк рэалізуе брыльянты са снежня 2005 года праз касы структурных падраздзяленняў. Продаж атэставаных брыльянтаў ажыццяўляецца як за рублі, так і за замежную валюту з аплатай у наяўнай і безнаяўнай форме.