Нацбанк панізіў стаўку рэфінансавання да 11,5% гадавых

Нацбанк Беларусі вырашыў панізіць стаўку рэфінансавання на 0,5%. З 14 ліпеня яе ўзровень складзе 11,5% гадавых. Гэтае рашэнне прынята "на фоне ўмацавання пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і фінансавай сферы краіны", — цытуе адмыслоўцаў Нацбанка агенцтва БелаПАН. У галоўным банку краіны спадзяюцца, што з паніжэннес стаўкі рэфінансавання патаннеюць крэдыты для насельніцтва.

Апошні раз стаўка рэфінансавання змянялася Нацбанкам 12 траўня. Яна таксама была паменшаная на 0,5% — да 12% гадавых. Сёлета яна зніжалася ўжо тройчы: у лютым, красавіку і траўні, у суме — з 13,5% да 12%.