Нацбанк панізіў стаўку рэфінансавання яшчэ на 0,5%

Праўленне Нацбанка Беларусі другі раз за год змяніла стаўку рэфінансавання. З 19 красавіка 2010 года яна будзе складаць 12,5 адсотка гадавых, паведамляе газета "Рэспубліка". Апошні раз Нацбанк змяняў стаўку рэфінансавання 15 лютага 2010 года. Тады яна зменшылася з 13,5% да 13%.