Нацбанк прадасць беларусам больш за тысячу брыльянтаў

Больш за тысячу новых брыльянтаў мае намер рэалізаваць Нацыянальны банк Беларусі.  Зараз адбываецца адбор каштоўных камянёў. Прадавацца насельніцтву будуць як невялікія, так і буйныя асобнікі да 3 карат. Нацыянальны банк дадае да кожнага брыльянта сертыфікат, які гарантуе сапраўднасць пакупкі.

Дарэчы, Нацбанк гандлюе брыльянтамі ўжо другі год. За гэты час беларусы набылі больш за паўтары тысячы камянёў.

ОНТ