Нацбанк прапануе ўраду аб’явіць амністыю капіталу

Амністыю капіталу прапануе ўраду аб’явіць Нацыянальны банк Беларусі. Мяркуецца, што праект адпаведнага заканадаўчага акту будзе падрыхтаваны ў студзені.

У Нацбанку лічаць, што разам з іншымі запланаванымі дзеяннямі па стымуляванню прыцягнення інвестыцый “амністыя можа быць дастаткова эфектыўнай”. Зараз вывучаецца досвед амністый капітала ў постсавецкіх краінах.

Нагадаем, Нацбанк ужо прапаноўваў амніставаць ценявыя капіталы. Першая такая спроба была зробленая ў 2004 годзе, калі адпаведную прапанову атрымалі прэзідэнт і ўрад. Планавалася амніставаць фізічных асобаў, малы і сярэдні бізнес.

На той час, паводле разліку спецыялістаў, ценявы абарот у Беларусі складаў ад 1 да 2 мільярдаў долараў. Аднак да амністыі аказаліся не гатовыя і бізнесмены, і дзяржава.

Ежедневник