Нацбанк улічыць новыя правілы арфаграфіі пры дадрукоўцы банкнот?

Актывісты "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) атрымалі адказ на заяву, адпраўленую ў Нацыянальны банк.
Нагадаем, актывісты патрабавалі, каб на беларускіх купюрах лічэбнікі былі напісаныя на падставе новых правілаў арфаграфіі беларускай мовы. У прыватнасці, гаворка ішла пра лічэбнік "пяцьдзясят" (рублёў) заміж ранейшага напісання "пяцьдзесят".

Як паведаміў Еўрарадыё адзін з маладафронтаўцаў, Нацбанк патлумачыў, чаму не будзе мяняць цяперашнія купюры:

Маладафронтавец: "Сёння мы атрымалі адказ. Адказ досыць чаканы: Нацбанк мае выключнае права эмісіі грошай. У сувязі з чым ствараецца рэзервовы фонд банкнотаў. І гэты перыяд можа цягнуцца не адзін год".

У адказе таксама гаворыцца, што "пры наступнай замове на выраб банкнот будуць улічвацца новыя правілы беларускай арфаграфіі".