Нацбанк увёў у абарачэнне срэбную манету простакутнай формы
Срэбную памятную манету "Ілья Рэпін" наміналам 20 рублёў уводзіць у абарачэнне Нацыянальны банк Беларусі. Яна выпушчаная ў рамках міжнароднай манетнай праграмы "Мастакі свету". Манета мае простакутную форму памерам 40 на 28 міліметраў і мае масу больш за 28 грамаў. На манеце размешчаныя фрагменты карціны рускага мастака Ільі Рэпіна "Восеньскі букет", рэльефнае адлюстраванне аўтапартрэта Рэпіна, выява яго музея-сядзібы ў Здраўневе на Віцебшчыне.
Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, манета адчаканеная на Манетным двары Польшчы накладам у 15 тысяч асобнікаў.
Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, манета адчаканеная на Манетным двары Польшчы накладам у 15 тысяч асобнікаў.