Нацбанк: З-за крызісу нарастае ўразлівасць беларускіх банкаў

Беларускі банкаўскі сектар можа стаць няўстойлівым пры наступным развіцці крызісных тэндэнцый у эканоміцы. Да такой высновы прыйшоў Нацыянальны банк краіны.
Сярод асноўных праблем вылучаецца крэдытная рызыка і рызыка ліквіднасці банкаў з-за высокай крэдытнай актыўнасці ў 2008 годзе пры недастатковасці рэсурсаў.

Як следства Нацбанк адзначае рост праблемных крэдытаў банкаў.

Высновы адносна росту ўразлівасці банкаўскага сектара пацвярджаюцца і ацэнкай фінансавага сектара Беларусі, абноўленай Міжнародным валютным фондам і Сусветным банкам у студзені 2009 года, інфармуе “Інтэрфакс”.