Начальніка Астравецкай ДАІ злавілі на незаконным паляванні
Пракуратура Гродзенскай вобласці пачала крымінальную справу на начальніка ДАІ Астравецкага раёна і двух яго сяброў. Па звестках Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі (ГУСБ) МУС, начальнік ДАІ разам з начальнікам дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №159 і астравецкім бізнэсоўцам 5 студзеня 2010 года адправіліся на незаконнае паляванне, падчас якой правялі адстрэл трох дзікоў.
Але паляўнічых затрымалі са здабычай на месцы злачынства, паведамляе "Ежедневник". Цяпер галоўнага аўтаінспектара раёна вінавацяць у незаконным паляванні, і яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.