Нацыяналіст Цясак завочна арыштаваны ў Расіі за экстрэмізм
Маскоўскі суд завочна арыштаваў нацыяналіста Максіма Марцінкевіча па мянушцы Цясак.
Пра гэта са спасылкай на ІТАР-ТАСС паведамляе lenta.ru. Марцінкевіча падазраюць ва ўзбудэжнні нянавісці ці варожасці па нацыянальнай прыкмеце. Падставай сталі відэаролікі, якія ён размяшчаў у сацыяльных сетках. Рашэнне пра арышт прынята завочна, бо сам Марцінкевіч знаходзіцца ў міжнародным вышуку.
На сваёй старонцы "Вконтакте" нацыяналіст паведаміў, што цяпер знаходзіцца ў Беларусі і не збіраецца бліжэйшым часам вяртацца ў Расію.
У аснову крымінальнай справы леглі тры ролікі, якія Марцінкевіч размясціў "Вконтакте" ў верасні. Эксперты прыйшлі да высновы, што відэазапісы "дэманструюць ідэалогію скінхэдаў".
Раней следчыя органы пачалі праверку ролікаў руху "Акупай-педафиіляй", які Марцінкевіч заснаваў у 2010 годзе. Актывісты руху шукаюць у інтэрнэце тых, хто жадае заняцца сэксам з непаўналетнімі. Затым іх запрашаюць на сустрэчу з падстаўнымі дзецьмі, дзе здымаюць на камеру.
Фота — telegraf.by