Нацыянальную бібліятэку на гадзіну абясточаць
27 сакавіка ў шмат якіх краінах свету праходзіць глабальная міжнародная акцыя "Гадзіна Зямлі". Сутнасць яе ў тым, што на адну гадзіну — з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе — асобныя людзі, а таксама буйныя кампаніі ды гаспадаркі выключаюць святло і адлучаюць ад сеткі лішнія электрапрыборы. Так актывісты экалагічнага руху прыцягваюць увагу да неабходнасці супрацьдзейнічаць змяненню клімату. Сёлета "Гадзіну Зямлі" ў Беларусі падтрымалі больш як дзесяць міністэрстваў, Дзяржаўны памежны камітэт, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, гарадскія адміністрацыі Мінска, Оршы, Наваполацка, Мазыра і Светлагорска, некаторыя кампаніі і прадпрыемствы. Аператар сотавай сувязі МТС, напрыклад, абяцае адключыць у Мінску і абласных цэнтрах падсветку рэкламных канструкцый і шыльды цэнтраў абслугоўвання абанентаў. Загасіць сваю падсветку Нацыянальная бібліятэка, піша газета "Звязда".
Наша краіна далучыцца да "Гадзіны Зямлі" ў другі раз. Мэта акцыі не зэканоміць энергію ў пэўны дзень і гадзіну. Як кажуць арганізатары, яе сэнс у тым, каб людзі зразумелі значнасць энергазберажэння і "прагаласавалі" за рашучыя меры па захаванні клімату.