Нацыянальны сход Беларусі адкажа расійскай Дзярждуме

Нацыянальны сход Беларусі сёння збіраецца прыняць заяву пра беларуска-расійскія адносіны. Гэта адбудзецца на сумесным паседжанні Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў, паведамляе БЕЛТА. Нагадаем, што 6 кастрычніка заяву па "беларускім пытанні" прыняла расійская Дзяржаўная Дума. Расійскія парламентары заявілі, што ў адносінах паміж Беларуссю і Расіяй спрабуюць "убіць клін" і што на фоне перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі з'явілася антырасійская рыторыка.

На адкрыцці паседжання спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заявіў, што "з кантэксту кіраўніка дзяржавы вырываюцца асобныя выказванні, якія тлумачацца ў негатыўным для Беларусі святле".

У той жа час Андрэйчанка лічыць, што паміж дзяржавамі наладжаны цесныя кантакты, якія спрыяюць стварэнню эканамічнай стабільнасці ў дзвюх дзяржавах, перадае БелаПАН.