Над Брэстам яшчэ месяц будзе лятаць самалёт з "ракетай" (фота)

Нагадаем, што незвычайны "кукурузнік" быў заўважаны над мікрараёнам "Задворцы" ў нядзелю 26 траўня. Занепакоенасць брэстаўчан выклікаў прадмет, прычэплены тросам да самалёта. Яго прызначэнне выклікала гарачыя спрэчкі на брэсцкіх форумах, бо прыстасаванне вельмі нагадвае ракету.



28 траўня гэты ж самы самалёт быў заўважаны у небе над цэнтрам гораду.



Як паведамляе сайт tomin.by, самалёт АН-2 належыць прыватнай пасадачнай пляцоўцы ў Камянцы. Ён працуе на замову прадпрыемства "Белгеалогія" для падрыхтоўкі аэрадынамічнай карты магнітных палёў. Са словаў спецыялістаў, "ракета" будзе збіраць інфармацыю яшчэ больш за месяц.


Фота — virtual.brest.by