Над новымі серыямі Шрэка працуе каля 1000 чалавек

Старшыня анімацыйнага падраздзялення кінакампаніі DreamWorks Джэфры Катцэнберг абвясціў тэрміны выхадаў наступных дзвюх серый "Шрэка". Падчас інтэрв’ю Couriermail Катценберг сказаў, што чацвёрты фільм будзе выдадзены ў 2010 годзе, а пяты - у 2013. Таксама ён расказаў, што над стужкамі будзе працаваць большасць супрацоўнікаў кампаніі, а гэта больш за тысячу чалавек.

Дадам, што акрамя "Шрэка" ў планах DreamWorks выдаць яшчэ некалькі мультфільмаў, сярод якіх працяг "Мадагаскара" і "Кунг-фу панды". Абедзве карціны з’явяцца ў 2008 годзе.

Нагадаю, што "Шрэк Трэці" сабраў у амерыканскім пракаце 258 мільёнаў долараў і ўсталяваў некалькі рэкордаў сярод анімацыйных карцін.

Фота: www.miwian.nl