"Нафтан", мінскае "Дынама" і МТЗ-РІПА праводзяць матчы Лігі Еўропы

Наваполацкі "Нафтан", мінскія "Дынама" і МТЗ-РІПА сёння правядуць матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы.  Уладальнік Кубка Беларусі "Нафтан" згуляе ў Віцебску з бельгійскім "Гентам" (пачатак у 18.00). Мінскае "Дынама" на сваім полі сустрэнецца з нарвежскім "Тромсе" (пачатак у 19.00). МТЗ-РІПА гуляе ў гасцях з данецкім "Металургам" (пачатак у 19.30).

Матчы ў адказ пройдуць 23 ліпеня, нагадвае БЕЛТА.