НАК: Ліцэнзіі на Алімпіяду пакуль маюць толькі хакеісты і біятланісты
Да Зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы засталося менш месяца, а ліцэнзіі на ўдзел маюць пакуль толькі беларускія хакеісты і біатланісты. Пра гэта Еўрарадыё расказаў кіраўнік прэс-службы Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі Пётр Рабухін.
Пётр Рабухін: “Сёння толькі нашы хакеісты маюць 23 ліцэнзіі, біятланісты — 10. З лыжнікамі і канькабежцамі пытанне пакуль яшчэ не вырашана. 18 студзеня будзе праходзіць кваліфікацыя. Па выніках яе выбяруць лепшых, накіруюць звесткі ў Міжнародны Алімпійскі камітэт, там нам выдзеляць квоту. І дзесьці 25 студзеня стане вядома, колькі яшчэ ліцэнзій мы будзем мець”.
Апроч пералічаных відаў спорту, у Ванкувер павінны паехаць і беларускія фрыстайлісты. Прыблізна 6 чалавек — 4 мужчыны і 2 жанчыны, кажа прэс-сакратар НАК. Але яны таксама пакуль не маюць ліцэнзій.