NAKA “пазычыла” песню ў Ані Шаркуновай і J:МОРС? (Слухаць)
Прадзюсар Ані Шаркуновай заўважыў, што песні "Бежать" і "Бяжы" падобныя. Але ў суд ісці не збіраецца Гурт NAKA выклаў у сеціва кліп на песню “Бяжы” з новага альбома “Пора”. Некаторым меламанам гэта кампазіцыя нагадала адразу дзве іншыя песні беларускіх артыстаў: “Бежать” Ані Шаркуновай і “Жыві” гурта J:МОРС
Еўрарадыё папрасіла прадзюсера Ані Шаркуновай Уладзіміра Кубышкіна праслухаць абедзве песні і выказаць сваё меркаванне.
Уладзімір Кубышкін: “Мы паслухалі гэта з Максам Алейнікавым, аўтарам музыкі... Вядома ж, там усё ўгадваецца, не заўважыць нельга. Гармонія, рытмічны малюнак такі... Але прад’явіць там няма чаго”.
Сапраўды, “Бяжы” і “Бежать” падобныя не толькі назвамі. Гэта заўважна нават нягледзячы на тое, што Аня Шаркунова спявае па-руску, а Насця Шпакоўская — па-беларуску.
Аднак вакалістка гурта NAKA адмаўляе ўсялякія паралелі і кажа, што ніводнага разу не чула ні песню Шаркуновай, ні трэк J:МОРС:
Насця Шпакоўская: “Я пакуль яшчэ не чула... Можа, мне варта больш уважліва паслухаць беларускую эстраду, можа, я дрэнна разбіраюся ў беларускай папсе...
Але мне падаецца, што апраўдвацца ў гэтай сітуацыі смешна. Найперш, я не чула ніводнай з гэтых дзвюх песень, што само кажа пра тое, што ніякага дачынення да гэтай сітуацыі я не маю. Ну а па-другое, такія абвінавачванні добра дзе-небудзь у судзе слухаць”.
Але Ўладзімір Кубышкін упэўнены, што да суда справа не дойдзе...
Уладзімір Кубышкін: “Калі я падам у суд, я нашмат больш карысці прынясу гурту NAKA, чым сабе. Бо хто такія NAKA, каб я з імі судзіўся? Калі б гэта быў гурт “Звери”, тады б гэта мела сэнс. А NAKA... Для мяне гэта не брэнд. Для мяне гэта проста нейкія дзеці, якія ў нешта там граюць. Такіх гуртоў тысячы”.
“Бяжы” і “Жыві” здаюцца падобнымі прыпевамі. Назву песні Насця Шпакоўская і вакаліст “морсаў” Уладзімір Пугач цягнуць адным інтэрвалам, хіба што ў розных тэмпах...
Уладзімір Пугач каментаваць сітуацыю адмовіўся. Але падабенства песень заўважыў музычны крытык, прэс-сакратар гурта J:МОРС Зміцер Безкаравайны:
Зміцер Безкаравайны: “Чуў песню. Яна падобная, але гэта неафіцыйны каментар. Прыпеў дакладна падобны. Не тое, што садрана, але падабенства ёсць”.
Пакуль гэты матэрыял рыхтаваўся да эфіру, на Youtube з’явіўся і своеасаблівы “відэаадказ” — нарэзка з двух відэаролікаў і аўдыётрэка J:МОРС:
Слухайце таксама:
Naka: Я адчуваю з першай хвіліны запісу сваіх песень: гэта ні на што не падобна!