Намеснік міністра ўнутраных справаў едзе ў Варшаву

Намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі прыме ўдзел у святкаванні 91-х угодкаў утварэння польскай паліцыі ў Варшаве, паведамляе БелаПАН.  Акрамя афіцыйных святочных мерапрыемстваў  намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень наведае кіраўніцтва Галоўнай камендатуры паліцыі Польшчы. Прадстаўнікі міліцэйскіх ведамстваў будуць размаўляць аб пашырэнні супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю.