Напярэдадні Новага Года ў крамах з’явіліся 7 гатункаў новай “Крамбамбулі”

Напой “Крамбамбуля” пасля паўтарагадовага перапынку вяртаецца на паліцы беларускіх крамаў, паведамляе сайт Budzma.org. Вытворца напою кампанія БелПІ абяцае запусціць настойку ў шырокі продаж акурат напярэдадні Новага Года. Прычым цяпер будзе не два гатункі “Крамбамбулі”, а цэлых 7.

Сярод іх — Крамбамбуля “Панская”, “Паляўнічая”, “Шчодрая”, “Вогненная”, “Хлебасольная”, “Джын Рыцарскі”, “Раскошная”.

Слоган новай серыі: “Крамбамбуля — глыток Гісторыі!!!”.

Вытворцы настойкі спадзяюцца, што слова “Крамбамбуля” стане самастойным гатункам напою, як гарэлка, брэндзі, віскі.