Наркалагічныя аддзяленні Мінску перапоўненыя пасля навагодніх святаў
Пасля навагодніх святаў павялічыўся лік пацыентаў у наркалагічных аддзяленнях Мінску. Некаторыя наркалагічныя аддзяленні ў Мінску перапоўненыя, у некаторыя нават ёсць чарга, але дзе-нідзе яшчэ ёсць месцы. Як паведаміў "Інтэрфаксу" галоўны нарколаг сталіцы Сяргей Малочка, гэта традыцыйная карціна сярэдзіны студзеня. "У наркалагічных аддзяленнях падчас навагодніх святаў з канца снежня да сярэдзіны студзеня зацішша, а пасля старога Новага года павялічваецца лік пацыентаў", — адзначыў лекар.
Па яго словах, ужо ёсць чарга на шпіталізацыю ў жаночае наркалагічнае аддзяленне, якое ў беларускай сталіцы адно. Малочка распавёў, што як правіла, на лячэнне ў наркалагічныя аддзяленні людзі прыходзяць самі. Як правіла, гэта жанчыны ва ўзросце каля 40 гадоў і мужчыны ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў.
У цяперашні час на наркалагічным уліку ў Мінску стаіць 49 549 чалавекі, з якіх 9122 — гэта жанчыны, больш за 5 тысяч падлеткі.