Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін прачытаў верш, прысвечаны Партыі БНФ

У сталічным Палацы культуры Трактарнага завода ў суботу праходзіць з'езд Партыі БНФ, на якім мусіць быць абранае новае кіраўніцтва. На пачатку мерапрыемства дэлегатам з'езда быў паказаны відэазапіс выступлення народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які перадаў прывітанні і прачытаў верш, прысвечаны Партыі БНФ.
Дзядзька Рыгор не змог асабіста прысутнічаць на з'ездзе па стане здароўя.

Адзначым, што Рыгор Барадулін быў сябрам 1-га Сойма БНФ.