“Наша ніва” і “Arche” будуць пісаць афіцыйным правапісам?
Дэпутаты падрыхтавалі законапраект “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” да разгляду ў другім чытанні. Пра гэта паведаміў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч.
Паводле яго слоў, у законапраекце адбылося адно істотнае змяненне. Цяпер правіламі беларускай арфаграфіі неабходна кіравацца як у афіцыйных, так і ў неафіцыйных зносінах. Здановіч паведаміў, што караць за няправільна сказанае слова людзей не будуць.
А вось пры напісанні рэкламы ці ў газетах прытрымлівацца афіцыйных правілаў будзе абавязковым. Па словах Здановіча, ёсць два выданні — “Наша ніва” і “Arche”, якія выкарыстоўваюць “тарашкевіцу”.
Пасля набыцця моцы законам яны павінны будуць кіравацца зацверджанымі правіламі, адзначыў дэпутат. Хутчэй за ўсё, моўны закон закране і Інтэрнэт.
БелаПАН