Настаўніцу, сябра Партыі БНФ, збіраюцца пазбавіць працы
Наталля Ільініч, настаўніца гісторыі Талькаўскай школы Пухавіцкага р-на, можа страціць працу. Яе кантракт сканчаецца 27 студзеня, але дырэктар школы Наталля Меркуль паведаміла, што кантракт на новы тэрмін заключаны не будзе. На пытанне, па якой прычыне, дырэктарка адказала – "Я баюся", паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Ніякіх парушэнняў з боку Наталлі Ільініч за перыяд папярэдняга кантракту не было. А вось дырэктар школы Меркуль -- парушыла закон, бо пра непадаўжэнне кантракту яна павінна была паведаміць настаўніцы за месяц да яго сканчэння.
Наталля Ільініч лічыць, што кіраўніцтва школы атрымала загад пазбавіцца ад настаўніцы з дэмакратычнымі поглядямі. Справа ў тым, што Наталля – сябра Партыі БНФ, з’яўлялася сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, а 5 студзеня ў яе хаце супрацоўнікі КДБ правялі вобыск у сувязі з падзеямі на плошчы 19 снежня.