Наступнай кнігай пасля "Бібліі" і "Мао Цзэдун" па продажы ідзе "Гары Потэр"

За 11 гадоў, мінулых з моманту выхаду першай кнігі Джоан Роўлінг пра юнага чараўніка Гары Потэра, было прададзена 400 млн асобнікаў і гэта не мяжа. Патэрыяна пакуль саступае Бібліі, якая, паводле Кнігі рэкордаў Гінэса, з 1815 года разышлася тыражом у 2,5 млрд копій.

Пасля публікацыі ў 1997 годзе першай кнігі эпапеі "Гары Потэр і Філасофскі камень" твор быў перакладзены на 67 моў, заявіў літаратурны агент пісьменніцы Крыстафер Літл. Параўняцца з Бібліяй па гэтым паказчыку цяжка. Асноўная кніга хрысціянскай цывілізацыі існуе на 2333 мовах і дыялектах свету.

Аднак у патэрыяны ёсць усе шанцы зраўняцца з Маленькай чырвонай кніжыцай і зборнікам выказванняў Мао Цзэдуна, які з моманту з'яўлення ў друку, быў прададзены ў колькасці 900 млн асобнікаў, піша газета The Guardian.

Толькі першае амерыканскае выданне апошняй кнігі пра Гары Потэра, "Гары Потэр і Дарункі Смерці", выйшла рэкордным тыражом у 12 млн асобнікаў, а ў Японіі тыраж склаў 2 млн і ўжо рыхтуецца да выхаду другое выданне. Акрамя таго, з 10 ліпеня ў Еўропе і ЗША "Гары Потэр і Дарункі Смерці" выйдуць у папяровай вокладцы, што яшчэ больш падыме ўзровень продажу.