Наступствы аварыі ў Рэчыцкім раёне будуць ліквідаваныя на працягу 10 дзён

На працягу 10 дзён будуць ліквідаваныя наступствы аварыі ў Рэчыцкім раёне. Пра гэта заявіў прадстаўнік прадстаўнік гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Нагадаем, у выніку прарыву трубаправоду “Унеча-Роўна” разлілося дызельнае паліва. Яго патрапленню ў Дняпро ўдалося перашкодзіць.

Цяпер уладальнік трубаправода, расійскае прадпрыемства “Захадтранснафтапрадукт” мусіць правесці мерапрыемствы па ліквідацыі наступстваў аварыі – ачыстцы забруджанага вадаёму і глебы на месцы разліву. Прычым, зрабіць гэта трэба да пачатку магчымай паводкі, інфармуе БЕЛТА.

Тым часам, паводле інфармацыі тэлеканала ОНТ, стала вядома, што прычынай аварыі была расколіна ў трубаправодзе. Нібыта, яна з'явілася з-за памылкі яшчэ савецкіх будаўнікоў, якія ў 1960-я пракладалі трубаправод.