Наталля Міхневіч — адзіная беларуская ўдзельніца "Залатой лігі"

Наша суайчынніца выступіць у спаборніцтве штурхальніц ядра ў рамках першага этапу "Залатой лігі". Ён пройдзе 14 чэрвеня ў Берліне на "Алімпійскім стадыёне". Аднак у дзеляжы прызавога фонду прэстыжнай серыі (мільён долараў) беларуска ўдзельнічаць не будзе. Сёлета за "джэк-пот", як адзначае "Прессбол", будуць змагацца прадстаўнікі наступных легкаатлетычных дысцыплін:

мужчыны — 100 м, 400 м, 3000 м/5000 м, 110 м з бар'ерамі, кіданне дзіды; жанчыны — 100 м, 400 м, 100 м з бар'ерамі, скачок у вышыню, скачок з шастом.