Наталля Пяткевіч ідзе на павышэнне, яна ачоліла "Беларускі лыжны саюз"
Наталля Пяткевіч, намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, пайшла на павышэнне. Летась яна ачоліла асацыяцыю "Беларуская федэрацыя горналыжнага спорту
і сноўборду", якая з'яўляецца часткай "Беларускі лыжнага саюзу". Цяпер
Пяткевіч ачоліла ўжо сам лыжны саюз. На гэтай пасадзе яна замяніла
гендырэктара «Белдзяржстраху» Анатоля Свержа, інфармуе БЕЛТА.