Наталля Радзіна: Мне таксама прапаноўвалі "супрацоўнічаць"
Рэдактар сайту charter97.org кажа, што "адразу паверыла таму, што паведамляе ў сваёй заяве ў Генпракуратуру Алесь Міхалевіч".
Наталля Радзіна паведаміла БелаПАН, што ў СІЗА КДБ да яе ўжываўся "псіхалагічны ціск, былі спробы завербаваць".
"Да жанчынаў стаўленне ў СІЗА больш лаяльнае. Але, мяркуючы па гуках, якія даносіліся з-за сцяны, з мужчынамі абыходзіліся вельмі жорстка: чуўся грукат, грукі дубінкамі, грубыя каманды. Хоць і мяне некалькі разоў вадзілі на допыты, загадвалі "тварам уніз" і ўсё такога кшталту. Холад, адсутнасць у камеры туалета — таксама праўда", — распавядае Наталля.
У часе гутарак у СІЗА КДБ у адсутнасць следчага і адваката ёй "прапаноўвалі супрацоўнічаць", пагражаючы "пяццю-васьмю гадамі турмы".