Навагодні цягнік накіруецца ў Маскву без беларускіх чыноўнікаў
30 і 31 снежня
будзе курсіраваць дадатковы цягнік №208 Мінск — Масква, паведамляе БТ.
Упершыню за колькі апошніх год пасажырамі гэтага цягніка не стануць чыноўнікі беларускага ўраду. Раней ім даводзілася бавіць пераднавагоднія дні ў Маскве — у цяжкіх перамовах наконт умоваў пастаўкі энэрганосбітаў. Гэтым разам нафтавае і газавае “пытанні” загадзя вырашыў прэзідэнт Лукашэнка ў часе перамоваў з калегам Мядзведзевым 9 снежня.