Навагрудак святкуе сёння сваё 965-годдзе

965-годдзе святкуе сёння Навагрудак. Святочныя мерыпрыемствы адкрые міжнародная навуковая канферэнцыя. На форум збяруцца больш за 60 гісторыкаў з Беларусі, Расіі, Польшчы і Вялікабрытаніі.
Як адзначае тэлеканал СТВ, навукоўцы будуць гаварыць пра ролю Навагрудка ў гісторыі Еўропы.