Навагрудскага актывіста ізноў выклікаюць у КДБ

Уладзіміра Качагура выклікаюць у якасці сведкі па справе аб падзеях 19 снежня ў Мінску. Позву Качагуру ўручыў участковы міліцыянт, паведамляе прэс-служба БХД.

Пасля падзей на Плошчы Ўладзіміра Качагура тройчы выклікалі ў праваахоўныя органы, але ён туды ні разу не пайшоў. Пазней Навагрудскі суд асудзіў яго за гэта на 200 тысяч рублёў.

Яшчэ адным судовым рашэннем Уладзімір Качагур быў папярэджаны за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Такія ж пакаранні атрымалі і ягоныя сябры — Сяргей Воўчак і Дар’я Бахар.