Навальніца і ўраган пакінулі Гродзеншчыну без электрычнасці

Навальніца і моцны вецер 8 жніўня нанеслі пашкоджанні ў 145 населеных пунктах Гродзеншчыны. Як паведамляе БелаПАН, пашкоджаныя дахі 134 жылых дамоў, трох аб'ектаў сацкультбыту і 351 сельгаспабудова. Стыхія пашкодзіла 8 км ліній электраперадачы, з-за чаго парушанае электразабеспячэнне 699 населеных пунктаў вобласці.