Навапалачаніна затрымалі за распаўсюд дзіцячай парнаграфіі
Крымінальную справу распачалі віцебскія праваахоўнікі на 26-гадовага жыхара Наваполацка, які распаўсюджваў праз інтэрнэт дзіцячую парнаграфію. Дагэтуль такіх выпадкаў ў вобласці не фіксавалася. Хлопцу пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, порна ён сам не здымаў, толькі выкладаў непрыстойнае відэа з непаўнагадовымі ды малалетнімі “акторамі” ў адзін з файлаабменнікаў.
Спецыялісты па высокіх тэхналогіях адсачылі аматара порна па IP-адрасе. У камп’ютары новапалачаніна знайшлі яшчэ тры сотні парнаграфічных ролікаў, якія, мабыць, чакалі сваёй чаргі, каб трапіць у інтэрнэт.