Нават у пятніцу, 13-га, у ЗАГСах шамтлюдна

Пятніца 13-го не спыніла тых, хто збіраўся пабрацца шлюбам. У ЗАГСе Партызанскага раёна ў гэты дзень рэгіструюць шлюб 10 пар. А ў суботу, 14 ліпеня, мужам і жонкай тут абвесцяць яшчэ 20 пар. Сёлета ў Партызанскім раёне зарэгістравана ўжо 450 сямейных саюзаў, што на 50 больш, чым у мінулым годзе, паведамляе агенцтва “Минск-Новости”.

Тым часам “Интерфакс”, пракансультаваўшыся з астролагамі, папярэджвае, што ў гэтую пятніцу, 13-га, не варта пачынаць новыя справы і крыўдзіць жанчын. Астролагі папярэджваюць мужчын, што жанчыны ў гэты дзень будуць асабліва ранімыя.