Нават у штабе Лукашэнкі не ведаюць, ці будзе ён удзельнічаць у тэледэбатах
У выбарчым штабе Аляксандра Лукашэнкі не ведаюць, ці пойдзе ён на тэледэбаты разам з іншымі кандыдатамі. Больш за тое, не могуць сказаць, хто валодае такой інфармацыяй. Чальцы штабу параілі журналісту Еўрарадыё звярнуцца з гэтым пытаннем у Цэнтравыбаркам. Супрацоўнік штабу: "Я не ў стане адказаць упэўнена, бо не валодаю сітуацыяй".
У прэс-службе арганізацыі "Белая Русь" гэтаксама нічога ня ведаюць пра ўдзел Лукашэнкі ў дэбатах. Прэс-сакратар "Белай Русі" Юры Міронаў адзначыў, што яго таксама цікавіць гэтае пытанне.
Міронаў: "Ня ведаю, не магу нават блізка адказаць. Мне самому было б гэта цікава".
Нагадаем, што тэледэбаты кандыдатаў пройдуць у запісе.