Навошта патрэбныя ўпраўленні ідэалогіі ў СМІ, Пяткевіч не адказала
Наталля Пяткевіч паабяцала прадстаўнікам міжнародных журналісцкіх арганізацый разгледзець магчымасць прыватызацыі дзяржаўных СМІ. Але адмовілася размаўляць пра ролю ўпраўленняў па ідэалогіі ў сферы СМІ і пра розныя ўмовы існавання на рынку дзяржаўных і прыватных медыя З 20 па 23 верасня ў Беларусі працавала міжнародная місія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі арганізацый, што займаюцца пытаннямі СМІ і свабоды прэсы. За гэты час яны паспелі наведаць рэдакцыі як дзяржаўных, так і недзяржаўных СМІ, сустрэцца з чыноўнікамі з Мінінфармацыі, “Саюздруку” ды іншых устаноў. Але найбольшую цікаўнасць беларускіх журналістаў выклікала сустрэча замежных “місіянераў” з першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Пяткевіч.
Як расказаў Еўрарадыё еўрапейскі судырэктар Міжнароднай федэрацыі журналістаў Марк Грубэр, на гэтай сустрэчы яны ўзнімалі пытанні распаўсюду незалежнай прэсы, доступу да інфармацыі, акрэдытацыі журналістаў і СМІ, рэгулявання тэле- і радыёчастот, рэгістрацыі электронных СМІ. Марк Грубэр адзначае, што ў яго склалася ўражанне, нібыта з чыноўніцай з Адміністрацыі прэзідэнта яны размаўлялі на розных мовах.
Марк Грубэр: “Напрыклад, мы гаварылі пра “Закон аб СМІ”. Яшчэ летась міжнародныя журналісцкія арганізацыі звярталі яго ўвагу на асобныя артыкулы. Але Пяткевіч казала, што з Законам у вас ніякіх праблем няма. Нам жа падаецца, што праблема не ў тым, прымяняюцца альбо не некаторыя палажэнні гэтага закона, а ў тым, што гэтыя палажэнні там прысутнічаюць… Альбо пытанне наконт пэўных недзяржаўных СМІ, якія знаходзяцца па-за сістэмай дзяржаўнага распаўсюду. Яе пункт гледжання на гэтую праблему такі: “Дык яны ж не забароненыя!”
Па словах жа праграмнага каардынатара арганізацыі “Міжнародная медыяпадтрымка” Джэйн Ларсэн, Пяткевіч паабяцала “лібералізацыю” ў парадку выдзялення радыёчастот.
Джэйн Ларсэн: “З боку Пяткевіч была адкрытая пазіцыя ў дачыненні да магчымых зменаў у парадак выдзялення радыёчастот. І ў дачыненні да празрыстасці парадку выдзялення радыёчастот. Нам паведамілі, што паміж Беларуссю і Міжнародным саюзам электрасувязі ў гэтым кірунку вядуцца нейкія перамовы. Яна прызнала, што сама праца камісіі, якая выдзяляе радыёчастоты, павінна стаць больш празрыстай”.
У той жа час намеснік дырэктара арганізацыі “Індэкс цэнзуры” Рохан Яясякера заўважыў, што на некаторыя пытанні Пяткевіч проста не адказвала, робячы выгляд, што недачула іх.
Рохан Яясякера: “Асабліва гэта тычылася момантаў, калі мы пацікавіліся роляй, якую іграюць у сферы СМІ так званыя ўпраўленні па ідэалогіі. Альбо калі зайшла размова пра тое, што СМІ з рознай формай уласнасці маюць крыху розныя ўмовы прысутнасці на медыярынку”.
А вось што тычыцца пытання магчымасці прыватызацыі дзяржаўных СМІ, то, згодна са словамі Марка Грубэра, Пяткевіч прызналася, што гэты аспект, магчыма, будзе разгледжаны.
Марк Грубэр: “Яна прызналася, што не супраць разглядаць гэтую ідэю. З таго пункту гледжання, што прыватызацыя некаторых СМІ можа зэканоміць дзяржаве крыху грошай. Але яна лічыць, што гэты працэс павінен быць добра кантраляваны”.
І калі ён пачнецца — засталося невядомым. Калі пачнецца ўвогуле.
Не парадавала прадстаўнікоў міжнароднай місіі і сітуацыя з доступам журналістаў да інфармацыі. Паводле слоў Джэйн Ларсэн, кожны па-рознаму разумее, што азначае даступнасць інфармацыі і яе грамадская важнасць.
Джэйн Ларсен: “У чыноўнікаў розных установаў былі розныя меркаванні наконт таго, што можа мець доступ да пэўнай інфармацыі. І па-рознаму прадстаўнікі розных ведамстваў разумеюць тэрмін “інфармацыя, важная для грамадства”. Адно мы бачым — недзяржаўная прэса сутыкаецца з большымі цяжкасцямі пры доступе да інфармацыі, чым дзяржаўныя”.
Размова прадстаўнікоў міжнароднай місіі з чыноўнікамі “Белсаюздруку” не дапамагла вырашыць пытанне распаўсюду незалежных СМІ праз сістэму шапікаў гэтай арганізацыі, прызнаўся Рохан Яясякера.
Рохан Яясякера: “З пункту гледжання прадстаўнікоў сістэмы “Белсаюздруку”, праблема палягае ў эканамічных узаемаадносінах. Але мы бачылі дастаткова доказаў для таго, каб зразумець, што гэта не зусім так. Для нас відавочна, што на цяперашні момант гэтая сістэма несправядлівая”.
Прадстаўнікі міжнароднай місіі адзначылі, што падчас усіх праведзеных з дзяржаўнымі чыноўнікамі сустрэч яны так і не здолелі пераадолець разрыў паміж поглядам на ўсе праблемы беларускіх журналістаў і СМІ і пунктам гледжання на тыя ж праблемы чыноўнікаў. Але па выніках паездкі паабяцалі падрыхтаваць даклад па праблемах беларускай журналістыкі і ўказаць сферы, дзе магчымыя змены.
Фота аўтара