Навукоўцы стварылі партрэт Джыма Морысана ў старасці

Навукоўцы шатландскага ўніверсітэта Сэнт-Эндрус стварылі фотаздымак Джыма Морысана, які дэманструе лідэра The Doors у старасці, паведамляе BBC News. 8 снежня 2008 года Джыму Морысану споўнілася б 65 гадоў; ён памёр 3 ліпеня 1971 года ў Парыжы ва ўзросце 27 гадоў.

Пры мадэляванні твару музыкі спецыялісты выкарысталі ўласную распрацоўку - кампутарную праграму Perception Lab. Паводле слоў навукоўцаў, праграма здольная прайграць натуральныя эфекты старэння і прымае да ўвагі змены ў структуры скуры, колеры і лініі валасоў.

Шатландскія навукоўцы ўжо не ўпершыню ствараюць на аснове Perception Lab здымкі знакамітасцей, якія не дажылі да нашых дзён. Так, у мінулым яны змадэлявалі партрэты Мэрлін Манро, Джэймса Дына, Джона Ленана і двойчы Элвіса Прэслі, ва ўзросце 68-і і 70-цігадоў.

Фота: www.txt.rus.newsru.ua