Навуковец: вулканічнае воблака не мусіць істотна паўплываць на надвор'е

Воблака вулканічнага попелу, якое ўтварылася пасля выбуху вулкана ў Ісландыі, наўрад ці істотна паўплывае на надвор'е ў Беларусі і свеце, лічыць загадчык лабараторыяй радыяцыйнай газавай дынамікі Інстытута цепла- і масаабмену Акадэміі навук Канстанцін Сцяпанаў. На думку навукоўца, колькасць вулканічнага попелу не мусіць павялічыцца настолькі, каб аказаць істотны ўплыў на тэмпературу паветра. У той жа час, павышанае ўтрыманне ў воблаку фтора можа адбіцца на здароўі людзей, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, воблака попелу накрыла Беларусь прыкладна апоўначы ў суботу, 17 красавіка. На ўчорашні дзень яно ўжо пакрывала практычна ўсю тэрыторыю нашай краіны.