Навумаў застаецца ўзначальваць беларускі хакей і адчувае сябе добра
Гэту інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі ў прыёмнай Уладзіміра Навумава ў Федэрацыі хакея..
Прыёмная Навумава: “Ён падаваў у адстаўку толькі па адной пасадзе – па міністэрскай. Яго пазіцыя такая: адказваць на пытанні наконт яго сыходу з пасады старшыні федэрацыі хакея ён будзе пасля чэмпіянату свету”.
Да таго ж у прыёмнай Уладзіміра Навумава Еўрарадыё расказалі, што ў шэфа добры стан здароўя, і ён наведвае ўсе матчы юніёрскага чэмпіянату свету, які праходзіць у Мінску.
Падрабязнасці пра статус Уладзіміра Навумава ў хуткім часе слухайце на Еўрарадыё і чытайце на нашым сайце.